Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Інфармацыя аб правядзенні Міжнароднага дня роднай мовы

Дата: 24 февраля 2020 в 10:49, Обновлено 24 февраля 2020 в 11:00
413 просмотров

Самае дарагое ў жыцці – тое, што закладзена ў сэрца з ранніх год. Менавіта родная мова – сувязное звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, традыцый і гістарычнага мінулага нашай Радзімы.

    З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, а таксама выхавання нацыянальнай самасвядомасці, любові да беларускай мовы 21 лютага ў ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Маладзечна» прайшлі мерапрыемствы да Міжнароднага дня роднай мовы пад  дэвізам «Каб мова беларуская гучала”.

    Дзень роднай мовы -  гэта  дзень, калi варта пацвердзiць вядомае: чытаць, пiсаць i думаць па–беларуску здольны кожны. Бо мова — тое, што нас аб’ядноўвае i робіць унікальнымі ў свеце.

    Дзень роднай мовы — гэта добрая  нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той мовы, якую мы завём нацыянальнай і матчынай,  успомніць каларытныя і самабытныя беларускія словы. Мова жывая, пакуль на ёй гавораць.

    У рамках свята настаўнікамі беларускай мовы і вучнямі былі арганізаваны і праведзены  разнастайныя мерапрыемствы, была аформлена інфармацыйная прастора школы.

    З самай раніцы была праведзена акцыя “ Моўны калейдаскоп”. Вучні ў нацыянальных строях сустракалі вучняў, іх бацькоў, настаўнікаў  прывітаннем па- беларуску і запрашалі паўдзельнічаць ў моўнай матарэі. Прыемна, што жадаючых праверыць свае веды па мове было вельмі шмат. Была і ўзнагарода за правільны адказ – цукеркі.

    У акцыі “ Азбукоўнік” прынялі ўдзел вучні 3-11 класаў. Дзверы класаў  сталі ўяўнымі старонкамі беларускамоўнага слоўніка,  на якіх можна было пазнаёміцца з самабытнымі словамі нашай мовы. Акцыя мела поспех. Вучні і настаўнікі з цікавасцю знаёміліся з каларытнымі, малавядомымі словамі роднай мовы.

    Выстава малюнкаў “ Па старонках літаратурных твораў” дапамагла вучням і бацькам прыгадаць творы беларускіх аўтараў, якія вывучаюцца ў школе, падзяліцца сваімі ўражаннямі пра твор.

    У час перапынкаў вучні паглядзелі прэзентацыю “ Беларуская мова – мелодыя сэрца”, а таксама сталі слухачамі  песень на творы беларускіх паэтаў   “ Еўрабачанне па-беларуску”.

    Вучні 11 класа правялі “ Лінгвістычную спартландыю” сярод 5 -11 класаў.  У час спартландыі вучні змаглі праверыць  свой ўзровень валодання беларускай мовай, а таксама даведацца пра самабытныя беларускія словы.

    Для вучняў 4 і 5 класаў была праведена відэавіктарына “ Ведаеш сам – навучы другога”, а таксама арганізаваны прагляд мультфільмаў на беларускай мове.

    Цэлы дзень  ў школе гучала жывая беларуская моова.  І няхай яна была не на столькі дасканалая, як хацелася б, але кожны імкнуўся выказаць свае думкі на роднай мове. А ўдасканальваць уменне прыгожа і правільна размаўляць па-беларуску вучні будуць на занятках ў сваёй школе.

    Дзень роднай мовы, думаецца, застанецца ў памяці нашых вучняў. Родная мова павінна жыць у сэрцы кожнага беларуса!

Фотоальбом

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.