Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!

Пра бяспеку маладому чалавеку

Дата: 21 марта 2018 в 09:03
Автор: Митюль В. П.
161 просмотр

Пра бяспеку маладому чалавеку

На пярэдадні доўгачаканых веснавых канікул у Маладзечанскім раёне актыўна праходзяць пажарна-прафілактычныя мерапрыемствы з навучэнцамі.

Праз кароткі час хлопчыкі і дзяўчынкі адпачнуць ад заняткаў, каб з новымі сіламі пераадолець апошні этап у гэтым навучальным годзе. На працягу двух тыдняў нашы дзеці будуць мець шмат свабоднага часу, таму работа маладзечанскіх выратавальнікаў накіравана на правядзенне заняткаў па тэме папярэджання пажараў і надзвычайных сітуацый, а таксама правілам бяспекі.

Сямнаццатага сакавіка “Раённы клуб дзяцей і падлеткаў, якія знаходзяцца на розных прафілактычных уліках” у дзіцячым цэнтры “Маладзік” сустракаў выратавальнікаў з цікавай і навучальнай праграмай. Гутарка ішла аб больш пільным выкананні патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі электранагравальных прыбораў. Гучала просьба не пакідаць без увагі ўсе, что знаходзіцца ўключаным у сець.

Галоўнай мэтай сустрэчы было напомніць хлопчыкам і дзяўчынкам чаму нельга жартаваць з агнем, як весці сябе, калі здарыцца бяда, як выйсці з памяшкання дзе палае агонь і дым. Усе гэтыя важныя для жыцця пытанні задаваліся вучням у выглядзе віктарыны. Для замацавання ведаў быў прапанаваны прагляд відэароліка “Не дзіцячыя гульні”.

Напрыканцы мерапрыемства кожнаму быў уручаны падарунак. На памяць аб праведзеным разам часу  зрабілі каллектыўны фотаздымак, а маладыя людзі запрасілі супрацоўнікаў аддзела прыйсці да іх яшчэ.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.