21 лютага - Дзень роднай мовы
Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
21 лютага - Дзень роднай мовы. Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны 17 лістапада 1999 года рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.
У ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Маладзечна» адбудзецца шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму дню. Запрашаем усіх далучыцца да нас і да святкавання ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ! У гэты дзень прапануем размаўляць па-беларуску.
Паважаныя вучні, бацькі і настаўнікі! Паспрабуйце сёння сказаць сваім блізкім «Добрай раніцы!», сваім калегам «Вітаю!», звяртацца па-беларуску да незнаёмых. Пазбаўцеся страху і не саромейцеся недасканалай гаворкі. Пачынаць заўсёды цяжка, але адкладваць няма куды. Таму, менавіта сёння, зрабіце першы крок да адраджэння роднай мовы.
План правядзення
фестывалю беларускай культуры
21лютага 2020 года
ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Маладзечна»
№ |
Мероприятие |
Класс (-ы)/ количество учащихся |
Ответственный |
1 |
Гульня-конкурс «Буслік |
V-XI |
Баневіч Г.Б. |
2 |
Азбукоўнік |
III-XI |
Малашкевіч А.Г. Баневіч Г.Б. Кулікоўская Т.I. |
3 |
Выстава малюнкаў «Па старонках літаратурных твораў» |
V-XI |
Баневіч Г.Б. |
4 |
Акцыя «Моўны калейдаскоп» |
IX «В» |
Кулікоўская Т.I. |
5 |
Лінгвістычная спартландыя |
V класы XI клас |
Малашкевіч А.Г., Баневіч Г.Б. |
6 |
Інфарм-дайджэст «Выказванні пра родную мову» |
III-XI |
Малашкевіч А.Г. Баневіч Г.Б. Кулікоўская Т.I. |
7 |
Інтэрактыўная гульня «Сваімі словамі» |
X-XI класы |
Баневіч Г.Б. |
8 |
Еўрабачанне па-беларуску |
V-XI |
Кулікоўская Т.I., Малашкевіч А.Г. |
9 |
Прагляд мультфільмаў на роднай мове |
III-IV V-VI |
Малашкевіч А.Г. |
10 |
Гульня «Гаворым па-беларуску» |
IX «Б» клас |
Кулікоўская Т.I. |